Ужо сёньня: Дзень памяці Пятра Марцава, другая гадавіна «карагоду пратэсту» ў Берасьці

Карагод пратэсту, Берасьце, 13 верасьня 2020

Падзеі 13 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

13 верасьня 2014 году памёр Пётра Марцаў, журналіст і выдавец, прадпрымальнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Пётра Марцаў

Гэты дзень у гісторыі

1501 Мікелянджэлё пачаў працаваць над скульптурай Давіда.

1562 — князі і баяры ВКЛ на палявым (абозным) сойме каля Віцебску ўхвалілі прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравалі яе вялікаму князю.

1769 — расейскія войскі пад камандаваньнем Аляксандра Суворава перамаглі атрады Барскіх канфэдэратаў на чале з Казімірам і Францам Пуласкімі ля вёскі Арэхава (паблізу Маларыты).

1929 — брытанскі навуковец Аляксандар Флемінг упершыню прадставіў публіцы сваё адкрыцьцё — пэніцылін.

1953 Мікіту Хрушчова абралі першым сакратаром ЦК КПСС.

Мікіта Хрушчоў

1974 — беларуская студыя тэлебачаньня пачала трансьляваць каляровыя перадачы.

1994 — дзяржаўная камісія артаграфіі, створаная ў Беларусі, апублікавала выніковыя рэкамэндацыі, у якіх прызнавалася пажаданасьць вяртаньня некаторых дарэформенных нормаў беларускай мовы.

2020 — у Берасьці ў межах пратэстаў пасьля выбараў маніфэстанты «вадзілі карагоды». У 2020-2022 гадах за ўдзел у гэтай акцыі былі асуджаныя сотні людзей.

У гэты дзень нарадзіліся

1893Андрэй Мрый, беларускі празаік, журналіст. Мрый напісаў кнігу «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара адправілі ў ГУЛАГ.

Андрэй Мрый

1894Юльян Тувім, польскі паэт.

Юліян Тувім. Польскія кветкі. Пераклады Васіля Сёмухі

1925Яўгенія Чаплінская (ад нараджэньня Белановіч), пэдагог, культурніца.

1944Алесь Лабанок, актор, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

1958 Аляксандар Краўцэвіч, беларускі гісторык і археоляг.

Аляксандар Краўцэвіч

У памяці

1592Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, пісьменьнік, палітычны дзеяч, юрыст.

Мішэль Мантэнь

1859 Фадзей Булгарын, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, журналіст, выдавец газэты.

1983Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч. У перадваенны час — дырэктар музэю імя Івана Луцкевіча. Быў асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер у Варкуту.

2003 Анатоль Багатыроў, беларускі кампазытар, пэдагог і грамадзкі дзеяч.

Анатоль Багатыроў