На акцыі ў Тбілісі спалілі партрэты Лукашэнкі і Пуціна. Грузія абвінаваціла кіраўніка Беларусі ў парушэньні сваёй дзяржаўнай мяжы

Міністэрства замежных спраў Грузіі выпусьціла афіцыйную заяву ў сувязі з візытам Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію і яго сустрэчай з кіраўніком самаабвешчанай рэспублікі Асланам Жваніяй 28 верасьня.

Выказаўшы з гэтай нагоды «глыбокую заклапочанасьць», МЗС краіны асудзіў наведваньне Лукашэнкам Піцунды і назваў візыт «парушэньнем дзяржаўнай мяжы Грузіі і асноўных прынцыпаў і норм міжнароднага права».

«Заклікаем беларускі бок паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць сувэрэннай грузінскай дзяржавы ў міжнародна-прызнаных межах і не рабіць дзеяньняў, якія супярэчаць асноватворным прынцыпам міжнароднага права», — гаворыцца ў заяве.

Увечары на акцыі ў Тбілісі ля амбасады Беларусі людзі спалілі партрэты Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадара Беларусі выклікалі ў МЗС Грузіі празь візыт Лукашэнкі ў самаабвешчаную Абхазію
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі заявіў аб падтрымцы тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Грузіі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 14 год цярпеў — і здаўся. Абхаскае грэхападзеньне Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта недапушчальнае парушэньне Закону аб акупаваных тэрыторыях Грузіі». Прэзыдэнтка Грузіі асудзіла візыт Лукашэнкі ў Абхазію