У Менску затрымалі адваката, які працаваў на закрытым працэсе ў справе «Буслы ляцяць»

СІЗА КДБ у Менску, дзе, як мяркуецца, утрымліваюць адваката Дзьмітрыя Пігуля

Затрыманы адвакат Дзьмітры Пігуль, паводле інфармацыі праваабаронцаў, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», 28 верасьня ў Менску затрымалі адваката Дзьмітрыя Пігуля.

Яго затрымалі ўвечары ў сябе дома супрацоўнікі КДБ. Мяркуецца, Дзьмітрыю інкрымінуюць арт. 407 КК (выдаваньне дадзеных папярэдняга сьледзтва ці закрытага судовага пасяджэньня). Паводле папярэдняй інфармацыі, яго трымаюць пад вартай у СІЗА КДБ.

Пігуль быў адвакатам на працэсе ў справе «Буслы ляцяць», фігурантам якой 28 верасьня вынеслі жорсткія прысуды. Акрамя гэтага, ён абараняў палітзьняволеную Алену Маліноўскую, якая была асуджаная разам з Анатолем Латушкам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 15 гадоў калёніі. Абвясьцілі прысуды фігурантам справы ініцыятывы «Буслы ляцяць»