У Берасьці затрымалі грэка-каталіцкага сьвятара Кандрацьева і рэдактара газэты «Царква» Бараноўскага

Ігар Кандрацьеў

Пра рэпрэсіі супраць берасьцейскіх грэка-каталікоў паведаміў «Белсат».

Сьвятара Грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева затрымалі 2 лістапада ў царкве перад пачаткам службы, прыкладна а 18:00.

У дні пратэстаў Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў зь дзяўчатамі і жанчынамі ў «ланцугах салідарнасьці», суцяшаў іх і маліўся разам з імі.

Празь некаторы час зьявілася інфармацыя таксама пра затрыманьне рэдактара газэты «Царква» Ігара Бараноўскага.

Ігар Бараноўскі

«Царква» — беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газэта, якая асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету.

Раней Бараноўскага затрымлівалі 4 кастрычніка 2020 году, ён адседзеў паводле двух пратаколаў 30 дзён арышту ў Берасьці і Століне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятара, які ў 2020-м адпраўляў службу па Раману Бандарэнку, ня вызвалілі пасьля арышту і зноў асудзілі