Эўрапарлямэнт даў «зялёнае сьвятло» на далучэньне Харватыі да Шэнгенскай зоны

10 лістапада Эўрапарлямэнт адкрыў Харватыі шлях да ўступленьня ў Шэнгенскую зону, пакінуўшы канчатковае рашэньне ў руках кіраўнікоў урадаў ЭЗ.

Эўрапарлямэнт 534 галасамі супраць 53 падтрымаў адмену памежнага кантролю паміж Шэнгенскай зонай і Харватыяй.

Канчатковае рашэньне цяпер павінна прыняць Рада ЭЗ, у якую ўваходзяць кіраўнікі ўрадаў 27 краін ЭЗ.

Летась у сьнежні Рада ЭЗ ужо пацьвердзіла, што Харватыя выканала ўсе крытэры для падачы заяўкі на доступ да Шэнгенскай зоны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад бюракратыі можна звар’яцець, але людзі вельмі душэўныя». Плюсы і мінусы жыцьця ў Харватыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Харватыя адмовіла прэзыдэнту Сэрбіі ў прыватным візыце ў канцлягер часоў ІІ Сусьветнай вайны