Беларускі Свабодны тэатар стаў ляўрэатам узнагароды Remake a World 2022 за свабоду творчасьці

Мікалай Халезін

Беларускі Свабодны тэатр адзначаны сярод сямі ляўрэатаў Remake a World 2022 — гуртоў і выканаўцаў, названых ганаровымі грамадзянамі сьвету, якія ўвасабляюць ідэі свабоды творчасьці.

Урачысты вечар прайшоў 10 лістапада ў нью-ёрскім тэатры LaMama, паведамляе тэлеграм-канал By_culture.

Беларускі Свабодны тэатр атрымаў ганаровы статус «за наватарскую глябальную мадэль актывізму, якая аб’ядноўвае мастацкія, геапалітычныя, экалягічныя і праваахоўныя інтарэсы, выкарыстоўваючы тэатар для стварэньня руху за дэмакратыю, правы чалавека і творчыя свабоды».

Кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін прадставіў на цырымоніі фрагмэнт сваёй новай п’есы «Generation Jeans. Part II» у тандэме зь вядомым амэрыканскім дыджэем і танцорам Kevin Aviance.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якое беларускае кіно можна будзе пабачыць на фэстывалі «Паўночнае зьзяньне»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Для нас гэта гонар і абавязак»,— Халезін пра супрацу Свабоднага тэатру з Батальёнам імя Каліноўскага