Расейскія рублі і сухія пайкі, пракрамлёўская літаратура — ​СБУ пра знаходкі ў Харкаўскай япархіі УПЦ (МП)

Усе канфіскаваныя матэрыялы СБУ накіравала на экспэртызу для правядзеньня працэсуальных дзеяньняў.

Служба бясьпекі Ўкраіны завяршыла контрвыведныя (ахоўныя) захады на аб’ектах Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскі патрыярхат) у Харкаўскай вобласьці.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, на тэрыторыі япархіі выяўленыя бібліятэкі з пракрамлёўскай літаратурай, матэрыяламі, якія ўсхваляюць краіну-агрэсара, а таксама буйная сума гатоўкі ў рознай валюце, у тым ліку ў расейскіх рублях.

«У адным з храмаў нават захоўваліся сухія пайкі расейскіх акупацыйных груповак. Там жа выкрылі манаха з расейскім пашпартам. У цяперашні час праваахоўнікі правяраюць яго магчымую датычнасьць да выведна-дывэрсійнай дзейнасьці спэцслужбаў краіны-агрэсара», — гаворыцца ў паведамленьні.

У СБУ дадаюць, што ўсе сканфіскаваныя матэрыялы накіраваныя на экспэртызу для працэсуальных дзеяньняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская праваслаўная царква вырашыла адмовіцца ад Маскоўскага патрыярхату. Тлумачым, што гэта азначае