Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вярнуўся з Польшчы

Байцы ГУБАЗіКу, 2020

Выпадак здарыўся ў Берасьці.

Сілавікі з ГУБАЗіКу затрымалі грамадзяніна Беларусі, які нядаўна вярнуўся з Польшчы. У тэлеграм-канале, зьвязаным зь сілавікамі, зьявілася «пакаяннае відэа» з маладым чалавекам, піша Zerkalo.io. На відэа хлопец кажа, што ён 1994 году нараджэньня. Інфармацыі, калі ён вярнуўся і быў затрыманы, няма.

У публікацыі ня ўказваецца, ці заведзена на яго крымінальная справа. Але хлопца абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў масавых беспарадках, якія суправаджаліся гвалтам, пагромамі, падпаламі». Нібыта ён у 2020 годзе «заклікаў учыняць гвалт» над міліцыяй.

Гэта ня першы падобны выпадак. У прыватнасьці, дачку і зяця Яўгена Лівянта затрымалі ў сьнежні мінулага году таксама па вяртаньні з Польшчы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярнулася ў Беларусь па праграме сілавікоў «Дарога дамоў». Цяпер яе будуць судзіць паводле 12 артыкулаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 студзеня: на пінчанку склалі пратакол за фота ў Instagram з сацсетак палку Каліноўскага