Юрыю Чыжу прысудзілі 3,5 года зьняволеньня

Юры Чыж

Вядомага прадпрымальніка, колішняга ўладальніка сеткі «Трайпл», футбольнага клюбу «Дынама-Менск» і шэрагу іншых актываў Юрыя Чыжа абвінавацілі ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, а таксама ў махлярстве.

Прысуд па справе Юрыя Чыжа агучылі сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску, піша «Народная воля»

Бізнэсоўца Чыжа абвінавачвалі ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, а таксама ў махлярстве.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасьцяў па справе няшмат.

Па некаторых высунутых раней абвінавачаньнях Чыжа памілавалі. Як вынікае з прысуду, які зачытаў судзьдзя Валеры Есьман, ад адбываньня ў калёніі Юрыя Чыжа вызвалілі – ужылі амністыю і залічылі ў тэрмін пакараньня тое, што ён ужо адседзеў.

Бязь зьменаў пакінулі забарону на выезд з краіны – да ўступленьня судовага рашэньня ў законную сілу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы судовы працэс у справе Юрыя Чыжа аб’явілі закрытым
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сям’я Дзьмітрыя Лукашэнкі замяшаная ў афэры на суму каля 200 млн даляраў, — Беларускі расьсьледніцкі цэнтар