Улады адказалі на скаргу гомельскага валянтэра Міронава на ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары

Ільля Міронаў

У Гомельскай міліцыі заявілі, што падчас праверкі парушэньняў у дзеяньнях супрацоўнікаў ІЧУ не зафіксавана.

Актывіст з Гомля Ільля Міронаў дамагаўся паляпшэньня ўмоваў утрыманьня адміністрацыйна затрыманых грамадзянаў у гарадзкім ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ).

18 студзеня Міронаў накіраваў абласному кіраўніцтву міліцыі скаргу, у якой расказаў пра свой нэгатыўны досьвед знаходжаньня ў ІЧУ.

Актывіст казаў пра наступныя парушэньні:

  • перапоўненыя камэры,
  • адсутнасьць спальных рэчаў і бялізны,
  • дрэнная якасьць харчаваньня і адсутнасьць чыстай вады,
  • забарона на прагулкі,
  • антысанітарыя,
  • псыхалягічны ціск і іншае.

Акрамя гэтага, у дачыненьні да «палітычных» праводзіліся па некалькі разоў на дзень праверкі і вобшукі з вывадам у калідор.

У дакумэнце, падпісаным намесьнікам начальніка абласнога УУС Гомельскага аблвыканкама Файзуліным, гаворыцца пра тое, што ў выніку праведзенай праверкі парушэньняў у дзеяньнях супрацоўнікаў ІЧУ не зафіксавана.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Распальвае нянавісьць». Гомельскі актывіст Міронаў паскардзіўся ў Мінінфармацыі на праўладны тэлеграм-канал
  • У пачатку лютага гомельскі актывіст, былы палітвязень Ільля Міронаў зьвярнуўся ў Міністэрства інфармацыі са скаргай на праўладны тэлеграм-канал «Жёлтые сливы» за публікацыю ў канцы лістапада 2022 году матэрыялу «паклёпніцкага характару, у якім у якасьці ілюстрацыі выкарыстоўваліся скрыншоты зь ягонай асабістай старонкі «УКантакце».
  • Тэкст суправаджаўся зьневажальнымі камэнтарамі ў адрас Ільлі Міронава. У прыватнасьці, невядомы аўтар выкарыстоўваў такія словы, як «падла», «дармаед», «дэгенэрат», «графаман».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства інфармацыі адмовілася караць праўладны тэлеграм-канал за абразы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомельскі актывіст Міронаў пасьля выхаду з-за кратаў напісаў скаргу на начальніка ІЧУ