Ужо сёньня: 37 гадоў чарнобыльскай катастрофе

Адзін зь першых фатаздымкаў пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, 26 красавіка 1986 году

Падзеі 26 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

Традыцыйна, з 1989 году, у гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце — Чарнобыльскі шлях. Ужо другі год акцый у Беларусі няма. Мэмарыяльныя акцыі беларусаў праходзяць у замежжы.

Таксама ў гэты дзень

1607 — Заснаваны Джэймстаўн, першае ангельскае паселішча на тэрыторыі сучасных ЗША.

1740 — заснаваная Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, якая належала князям Радзівілам.

1989 — У Менску ўпершыню прайшоў Чарнобыльскі шлях.

Чарнобыльскі шлях у Менску, 1989 год. З грамадзкага вэб-архіву «Вытокі»

1996 — «Чарнобыльскі шлях», прымеркаваны да 10-годзьдзя катастрофы, стаўся найбольш напружаным этапам «Менскай вясны — 96».

Чарнобыльскі шлях у Менску, 1996 год. З грамадзкага вэб-архіву «Вытокі» https://vytoki.net, фота Георгі Ліхтаровіч

У гэты дзень нарадзіліся

1863Яўстафі Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог.

1929 Юры Туронак, беларускі гісторык.

Юры Туронак

1929 Мікалай Сьлюнькоў, першы сакратар ЦК КПБ, кіраўнік Беларусі ў момант катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ягоная пазыцыя замоўчваньня праўды пра аварыю прынесла яму ў вуснах Алеся Адамовіча мянушку «Чарнобыльскі Пілат».

1929 Уладзімер Шатон, мовазнаўца, пэдагог, перакладчык.

Уладзімер Шатон

1989 Надзея Папок, беларуская вясьлярка на байдарцы.

У памяці

1883Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік.

Напалеон Орда. Палац Скірмунтаў у Моладаве. 1875

2002Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар.

2012Ігар Чаквін, беларускі гісторык і этноляг.