Мэдыямэнэджэра Ўладзімера Булаўскага вінавацяць у «неаднаразовым парушэньні парадку масавых мерапрыемстваў»

Уладзімер Булаўскі

Булаўскі за кратамі са сьнежня 2022 году.

Палітзьняволенага Ўладзімера Булаўскага абвінавачваюць у «неаднаразовым парушэньні парадку масавых мерапрыемстваў», пішуць праваабаронцы.

Віцебскага арт-мэнэджэра і музыку пачунуць судзіць 15 траўня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску. Справу будзе разглядаць судзьдзя Міхаіл Юрчанка. Стала вядома, што Булаўскага абвінавачваюць паводле арт. 342-2 КК (неаднаразовае парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Паводле заканадаўства, пачаць крымінальную справу супраць чалавека па арт. 342-2 КК могуць, калі яго двойчы за год асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП «несанкцыянавае пікетаваньне», а потым цягам году зноў затрымалі за «пікет».

Нядаўна ў палітвязьня памёр бацька, але разьвітацца зь ім сына не адпусьцілі. Уладзімеру блякуюць ліставаньне, і ён амаль не атрымлівае навін з волі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцебскі арт-мэнэджар і музыка Ўладзімер Булаўскі ня выйшаў на волю пасьля «сутак»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Паліну Шарэнду-Панасюк зноў будуць судзіць; экс-намесьніца старшыні АГП Антаніна Кавалёва выйшла на волю