Баранавіцкага актывіста з інваліднасьцю будуць судзіць паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку за абразу Лукашэнкі

Ігар Шумілаў. Архіўнае фота

Былы байкер Ігар Шумілаў 10 гадоў таму трапіў у ДТЗ і страціў нагу. Сёлета над ім продзе ўжо другі суд у палітычна матываванай справе.

Ігара Шумілава затрымалі 23 лютага. На наступны дзень яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Судзьдзя Вікторыя Пакунова Ігара арыштавала на 15 дзён.

Пазьней супраць актывіста завялі крымінальную справу паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 368 КК («Абраза прэзыдэнта») і арт. 367 КК («Паклёп на прэзыдэнта»). Суд над ім распачнецца 30 траўня ў Баранавічах. Справу будзе разглядаць судзьдзя Мікалай Кміта, піша «Вясна».

Шумілаў мае інваліднасьць трэцяй групы. 10 гадоў таму ён трапіў у ДТЗ і страціў нагу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 траўня: затрымалі каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту