Віцебскаму арт-мэнэджару Булаўскаму прыcудзілі 2 гады калёніі

Уладзімер Булаўскі

Уладзімера Булаўскага абвінавацілі паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса (неаднаразовае парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых акцый).

У судзе Першамайскага раёну Віцебску 26 траўня вынесьлі прысуд палітзняволенаму арт-мэнэджару і музыку Ўладзімеру Булаўскаму — два гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Яго абвінавацілі паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэксу («Неаднаразовае парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).

Справу разглядаў судзьдзя Міхаіл Юрчанка.

На судзе Ўладзімер не прызнаў віны і даваў паказаньні на беларускай мове.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 траўня: менскага таксіста арыштавалі перад хірургічнай апэрацыяй

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баранавіцкага актывіста з інваліднасьцю будуць судзіць паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку за абразу Лукашэнкі