У Беларусі адкрылі лясы ў 16 раёнах

Ілюстрацыйнае фота

Раней па ўсёй тэрыторыі ўлады ўвялі забарону на наведваньне лясоў, каб пазьбегнуць лясных пажараў.

Зьмены ў надвор’і спрычыніліся да адкрыцьця лясоў у некаторых раёнах.

Цяпер Міністэрства лясной гаспадаркі сабрала ўсе лясы ў адну мапу — наведваньне дазволена ў 16 раёнах краіны, у Магілёўскай і Гомельскай абласьцях.

Гэта Амсьціслаўскі, Крычаўскі, Клімавіцкі, Хоцімскі, Касьцюковіцкі, Краснапольскі, Рагачоўскі, Кармянскі, Чачэрскі, Буда-Кашалёўскі, Жлобінскі, Веткаўскі, Рэчыцкі, Гомельскі, Добрускі, Лоеўскі раёны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму малако лепш купляць у плястыку, чым у тэтрапаку. Правілы экалягічнага жыцьця
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяпер людзі, якія хочуць абараніць дрэвы, едуць на „суткі“». Як вайна нашкодзіла экалёгіі Беларусі