У Тайляндзе павесіўся 26-гадовы беларус. Яго шукалі некалькі дзён

Тайлянд, ілюстрацыйнае фота

Сябар мужчыны знайшоў цела дзякуючы свайму сабаку.

Трагічнае здарэньне адбылося ў акрузе Муанг правінцыі Пхукет 10 чэрвеня ў 16.15 паводле мясцовага часу. Беларуса звалі Аляксандар і яму 26 гадоў. Сябры маладога чалавека шукалі яго некалькі дзён, піша khaosodenglish.com.

Падрабязнасьці паліцыі расказаў сябар Аляксандра 24-гадовы Алік. Паводле яго слоў, беларус пакутаваў на дэпрэсію. Ён два тыдні ляжаў у мясцовым шпіталі Вачыра Пхукет, адкуль выпісаўся 30 траўня. Перад зьнікненьнем ён сказаў, што мае дыярэю і папрасіў адпачынку, але потым зьнік.

Алік і іншыя знаёмыя хлопца шукалі яго цягам двух дзён. У суботу яны ўбачылі сабаку, які выйшаў з лесу з чаравіком беларуса. Алік адправіўся ў тое месца, адкуль прыйшоў сабака — і знайшоў Аляксандра павешаным на адным з дрэў.

Пры першасным аглядзе ранаў на целе беларуса не знайшлі. Больш дэталёвая інфармацыя стане вядомая пасьля ўскрыцьця. Цяпер улады Тайлянду празь беларускае пасольства зьвязваюцца зь сям’ёй Аляксандра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр КНДР Кім Чэн Ын загадаў змагацца з самагубствамі як «здрадай сацыялізму», — Радыё Свабодная Азія
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: У Берасьці застрэліўся 20-гадовы салдат тэрміновай службы