«Гістарычная падзея завяршаецца не тады, калі яна скончаная, а калі пра яе напісалі». У Празе прэзэнтавалі кнігі Ўладзімера Арлова

Уладзімер Арлоў

У «Беларускай клюбоўні» ў Празе перад беларусамі выступіў беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, які прэзэнтаваў дзьве свае новыя кнігі.

Першая — «Айчына», якая мае падзагаловак «Ад Агінскага да Багушэвіча» і ахоплівае гісторыю Беларусі XIX стагодзьдзя. Гэта працяг кнігі «Айчына», выдадзенай некалькі гадоў таму («Ад Рагнеды да Касьцюшкі») з ілюстрацыямі Паўла Татарнікава.

Другая — зборнік выбранай лірыкі Арлова, укладзены Лявонам Баршчэўскім.

Абедзьве кнігі выйшлі ў выдавецтве Kamunikat.org.

У часе прэзэнтацыі кніг Уладзімера Арлова

Прадстаўляючы «Айчыну», Уладзімер Арлоў нагадаў погляды на гісторыю, выказаныя ў свае часы рознымі аўтарамі:

«Мне блізкі падыход аўстрыйскага пісьменьніка Стэфана Цвайга, які сказаў, што гістарычная падзея завяршаецца не тады, калі яна скончаная, а калі пра яе напісалі і калі яна зрабілася часткай гістарычнай памяці», — сказаў пісьменьнік і адзначыў, што менавіта ў гэтым ён бачыць сваю цяпершанюю місію.

Уладзімер Арлоў распавёў праскім беларусам пра малавядомыя эпізоды беларускай гісторыі, зьвязаныя ў тым ліку з паўстаньнем Кастуся Каліноўскага, а таксама прачытаў выбраныя вершы з новай кнігі паэзіі і падпісаў свае кнігі праскім беларусам.

Аўтографы для праскіх беларусаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чорна-белая Айчына. Новая кніга Ўладзімера Арлова
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 2020 году — «Mein Kampf» і «Манифест Новой России», пасьля — Арлоў і Бахарэвіч. Як і якія кнігі ў Беларусі прызнавалі экстрэмісцкімі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лёнданскі прафэсар Джым Дынглі: «Павінна быць напісана і выдадзена кароткая англамоўная гісторыя Беларусі»