У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі на БАМе

Арыштаваны беларус зь відэа ФСБ

Прозьвішча затрыманага не называюць.

Расейскія СМІ са спасылкай на Фэдэральную службу бясьпекі (ФСБ) Расеі паведамілі аб затрыманьні грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі ў Паўночна-Муйскім тунэлі Байкала-Амурскай магістралі ў канцы лістапада.

Ва Ўкраіне тады паведамлялі, што падрыў на чыгунцы ў тунэлі быў спэцыяльнай апэрацыяй Службы бясьпекі Ўкраіны.

У ФСБ цяпер паведамілі, што беларус «дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спэцслужбаў».

У распаўсюджаным відэазапісе затрыманы расказвае, што яго папрасіў перадаць пасылку ў Расею іншы грамадзянін Беларусі, які жыве ў Літве.

Прозьвішчы беларусаў не называюць.

На афіцыйным сайце Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі гэтая інфармацыя пакуль адсутнічае.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Байкала-Амурскай магістралі падарвалі другі цягнік за дзень