У расейскім Арэнбургу ідзе тэрміновая эвакуацыя ад маштабнай паводкі, у горадзе гучыць сырэна. ФОТА

Паводка ў Арэнбурскай вобласьці

Ва ўрадзе Арэнбурскай вобласьці заявілі аб пагрозе прарыву яшчэ адной дамбы.

Губэрнатар Арэнбурскай вобласьці Сяргей Салмін заклікаў жыхароў абласнога цэнтру тэрмінова эвакуавацца перад небясьпекай рэзкага павелічэньня ўзроўню вады.

«За апошнія 10 гадзін узровень вады ва Ўрале падняўся на 40 сантымэтраў і цяпер складае 1143. Гэтыя паказчыкі небясьпечныя. Вазьміце з сабой дакумэнты, лекі, рэчы першай неабходнасьці і тэрмінова пакіньце будынкі. Стан крытычны, не марнуйце часу», — напісаў Сяргей Салмін у сваім Telegram-канале.

У горадзе ўключылі гукі сырэны. Ва ўрадзе рэгіёну заявілі аб пагрозе прарыву яшчэ адной дамбы.

Паводка ў Арэнбургу

У Гідрамэтцэнтры Расеі паведамілі, што ў васьмі населеных пунктах вобласьці захаваецца перавышэньне паказчыкаў небясьпечных зьяваў.

«Вялікая вада» прыйшла ў Самарскую і Ўльянаўскую вобласьці, у кожнай зь іх затоплена па адным населеным пункце.

Паводка ў Арэнбургу

Гідролягі папярэдзілі, што прыбыцьцё вады да небясьпечных адзнак чакаецца да 14 красавіка ў Курганскай вобласьці, да 15 красавіка — у Алтайскім краі, да 17 красавіка — у Цюменскай.

Паводка ў Арэнбургу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля паводкі ў Расеі затапіла 10 з 17 рэгіёнаў Казахстану. Абвясьцілі надзвычайную сытуацыю

Паводка ў Арэнбургу

Паводка ў Арэнбургу

Паводка ў Арэнбургскай вобласьці