Ужо сёньня: Дзень памяці Францішка Багушэвіча; у БНР зацьвердзілі беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай

Францішак Багушэвіч. 1890-я гг.

Падзеі 28 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

28 красавіка 1900 году памёр Францішак Багушэвіч, паэт, празаік, асьветнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., адзін з пачынальнікаў нацыянальнага Адраджэньня.

Таксама ў гэты дзень

1429 — Стогадовая вайна: у бітве за Арлеан францускія войскі пад камандаю Жанны д’Арк здабылі перамогу над ангельцамі.

1512 — аб’яднанае войска ВКЛ і польскай кароны пад камандай Канстанціна Астроскага нанесла паразу войску крымскіх татараў пад Вішняўцом (Цярнопальшчына, Украіна)

1918 — Народны Сакратарыят Беларусі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай i абавязковай у БНР i прыняў пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту.

1945 — італьянскія партызаны-антыфашысты расстралялі Бэніта Мусаліні, заснавальніка італьянскага фашызму.

1954 — БССР уступіла ў Сусьветную арганізацыю працы.

1975 — завяршыўся вывад войскаў ЗША зь Віетнаму.

1996 — у Менску пачалася галадоўка кіраўнікоў БНФ Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка. За дзень да гэтага іх пасадзілі ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага за арганізацыю Чарнобыльскага шляху. Зьняволеньне Хадыкі і Сіўчыка цягнулася каля месяца.

2001 — у космас паляцеў першы турыст. Амэрыканскі інжынэр Дэніс Ціта за свой тыднёвы палёт у расейскім «Саюзе» заплаціў 20 мільёнаў даляраў.

У гэты дзень нарадзіліся

1859Кіпрыян (Цыпрыян) Кандратовіч, генэрал, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., чалец ураду БНР.

1940Уладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе.

Уладзімер Ганчарык

У памяці

1919 Канстанцін Шаркоўшчынскі (Жданаў), беларускі сьвятар, быў кананізаваны Беларускай праваслаўнай царквой.

1980Альфрэд Гічкок, амэрыканскі кінарэжысэр.

Альфрэд Гічкок