Чаму беларусы пішуць даносы. Вынікі тыдня з Карбалевічам

Каляж: Аляксандар, Лукашэнка, Валер Карбалевіч

На гэтым тыдні «Кібэрпартызаны» апублікавалі архіў зваротаў у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі за 9 гадоў з узламанай базы КДБ, Аляксандар Лукашэнка наведаў Гомельскую вобласьць і пачалася агітацыйная кампанія да выбараў у Каардынацыйную раду.

Чаму людзі пішуць даносы адно на аднаго і як на гэтую зьяву ўплывае аўтарытарны рэжым? Навошта Лукашэнка наведвае пацярпелыя ад Чарнобылю рэгіёны? Якія паўнамоцтвы будуць мець абраныя чальцы Каардынацыйнай рады?

Над гэтымі пытаньнямі разважае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч.