Беларуская і расейская чыгункі дамовіліся аднавіць зносіны паміж Воршай, Віцебскам і Смаленскам

У вагоне электравіка

Зьмены ўвайшлі ў сілу з 1 жніўня.

«РЖД» сумесна зь Беларускай чыгункай арганізавалі курсаваньне прыгранічных прыгарадных цягнікоў у зносінах Смаленск — Асінаўка, Асінаўка — Ворша, Смаленск — Заольша, Заольша — Віцебск.

У зносінах Смаленск — Асінаўка — Смаленск і Смаленск — Заольша — Смаленск будуць штодня курсаваць цягнікі фармаваньня «РЖД», у зносінах Ворша — Асінаўка — Ворша і Віцебск — Заольша — Віцебск — фармаваньня БЧ.

У сваю чаргу, для арганізацыі перавозак пасажыраў Беларускай чыгункай забясьпечана курсаваньне цягнікоў у зносінах Ворша — Асінаўка — Ворша, піша прэс-служба Беларускай чыгункі. На яе сайце можна азнаёміцца з раскладам руху цягнікоў.

Афармленьне праезду ў цягніках будзе адбывацца ў час руху пасьля перасячэньня дзяржаўнай мяжы. Праверку будуць праводзіць кантралёры-касіры. Таксама пасажыры павінны мець пры сабе пасьведчаньні асобы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі звольніў намесьніка кіраўніка Беларускай чыгункі пасьля заявы Лукашэнкі пра карупцыю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі»: БЧ дапамагла ў абыход санкцыяў завезьці ў Расею 90 люксавых аўтамабіляў