Хроніка перасьледу 17 кастрычніка: грамадзяніна Ізраіля ў Менску затрымалі за камэнтары пра Лукашэнку

Сілавікі ў Менску, архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Затрыманьне ў Менску за камэнтары пра Лукашэнку

Затрымліваць мужчыну прыйшлі як мінімум шэсьць сілавікоў у поўным рыштунку. На відэа відаць, што разам зь ім з кватэры вывелі яшчэ нейкага чалавека, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

На відэа сілавікоў затрыманы кажа, што ў 2020 годзе напісаў 18 нэгатыўных камэнтароў у адрас Лукашэнкі і сакратара Савету бясьпекі. ТГ-канал сілавікоў паведамляе, што затрыманы — грамадзянін Ізраіля.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 кастрычніка: у Менску за салідарнасьць з палітвязьнямі асудзілі бізнэсоўца