Расейская кампанія выплаціць кампэнсацыю за аварыю на Віцебшчыне

Радыё Свабода, Віцебская вобласьць
Паводле судовага рашэньня расейская кампанія “ЗападТранснефтепродукт” мусіць выплаціць амаль 15 мільярдаў рублёў за наступствы аварыі на прадуктаправодзе Унеча-Вэнтспiлс, якая адбылася 23 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці.

У выніку аварыі нафтапрадукты, у прыватнасьці, дызельнае паліва, трапіла ў рэчкі Вула і Заходняя Дзьвіна. У гэтыя вадаёмы трапіла 234 тоны нафтапрадуктаў, і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя ацаніла спрычыненую шкоду на 13 мільярдаў 206 мільёнаў рублёў.

Расейскае прадпрыемства добраахвотна выплаціла толькі паўтара мільярда рублёў, а таксама кампэнсавала 100 мільёнаў за працу беларускіх выратавальнікаў са службы МНС. Каб спагнаць астатнюю суму, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя зьвярнулася ў суд. Зыск быў задаволены, і “ЗападТранснефтепродукт” распачаў выплаты паводле судовага рашэньня: каля 15 мільярдаў расейскае прадпрыемства сплаціць беларускаму боку цягам гэтага году.

• Латвія запатрабуе ад Беларусі кампэнсацыю, 4.04.2007 • Віцебшчына: аварыя на нафтаправодзе "Унеча – Вэнтспілс", 26.03.2007