Асуджаныя 4 афіцэраў КДБ і Рады Бясьпекі, якія зьбівалі З. Ломаця

Алег Грузьдзіловіч, Менск У Вярхоўным Судзе Беларусі абвешчаны прысуд тром супрацоўнікам КДБ і аднаму супрацоўніку Рады Бясьпекі, якія сёлета ў ліпені зьбілі старшыню Камітэту Дзяржкантроля Зянона Ломаця.
Усе чацьвёра прызнаныя вінаватымі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Сяргей Наркевіч пакараны 5 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ён таксама пазбаўлены вайсковага званьня. Аляксандра Арлоўскі атрымаў 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму, Юры Загорскі і Сяргей Манаеў – адзін год абмежаваньня па службе.

Упершыню ў гісторыі Беларусі публічнага абвяшчэньня прысуду журналісты не пабачылі. Іх запрасілі толькі на агучваньне інфармацыі, якая прагучала з вуснаў прэс-сакратара Вярхоўнага Суду Анастасіі Цымановіч. Не былі названыя нават вайсковыя званьні асуджаных і прозьвішчы судзьдзяў Ваеннай калегіі

• Сьцяпана Сухарэнку выклікалі ў суд як сьведку, 19.11.2007