Савет Рэспублікі адхіліў праект закону аб экстрэмізме

Паводле агенцтва Інтэрфакс На сёньняшняй сэсіі Савету Рэспублікі быў адхілены і накіраваны на дапрацоўку праект закону “Аб супрацьдзеяньні Экстрэмізму”, ухвалены Палатаў прадстаўнікоў. Рэкамэндавана стварыць пагаджальную камісію.
Паводле кіраўніка камісіі ў міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Мікалая Чаргінца, “некаторыя артыкулы праекты патрабуюць дапрацоўкі, закон павінен больш дакладна прадугледжваць адказнасьць за экстрэмісцкую дзейнасьць”.