Афганскія жанчыны «зьніклі» пад буркай падчас наступу талібаў. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Жанчыны, апранутыя ў буркі, якія пакінулі свае дамы напярэдадні наступу талібаў на поўначы Афганістану, зьбіраюцца ў парку Кабула, каб атрымаць дапамогу. 

Жанчына праходзіць каля былой вайсковай базы ЗША ў Баграме 1 ліпеня. 
Некаторыя мусульмане-фундамэнталісты інтэрпрэтуюць дыскусійныя ўрыўкі з Карану як патрабаваньне да жанчын быць цалкам закрытымі, калі яны знаходзяцца ў публічным месцы.

Жанчыны і дзеці адпачываюць у школе ва ўсходняй афганскай правінцыі Кунар 7 жніўня пасьля таго, як пакінулі свае дамы, каб схавацца ад баёў.

30 чэрвеня. Крама ў Кабуле.

4 жніўня, Кандагар. Вакол гэтага паўднёвага гораду працягваліся баі паміж урадавымі сіламі Афганістану і талібамі. Многія чакаюць, што панаваньне талібаў у Афганістане будзе азначаць вяртаньне да жорсткага падаўленьня правоў жанчын, якое яны перажылі пры кіраваньні ісламскіх баевікоў з 1996 па 2001 год.

Маджан, 28-гадовая жыхарка Герату, які цяпер знаходзіцца пад кантролем талібаў, паведаміла аўганскай службе Свабоды, што яна і яе дзьве сястры толькі што купілі сінія буркі.

«Раней мы проста насілі хіджаб, але па меры пагаршэньня сытуацыі мы прыйшлі купляць бурку. Жанчыны ня хочуць насіць бурку, але павінны насіць яе, таму што гэта стала неабходным».
 

Жанчына ў Кабуле. 7 жніўня. Некаторыя афганскія жанчыны працягвалі насіць бурку пасьля падзеньня талібаў у 2001 годзе. Афганская служба Свабоды паведамляе, што апошнія гады нашэньне буркі, якая звычайна каштуе 25-80 даляраў ЗША, няўхільна скарачалася.

Кабул, 2 жніўня. Многія жанчыны ў афганскай сталіцы носяць хусткі на галаве ў грамадзкіх месцах, многія нічым не прыкрываюць валасы. Але па меры прасоўваньня руху «Талібан» іх могуць прымусіць насіць даўно схаваную бурку.

Жанчыны чакаюць таксі ў Кабуле 31 ліпеня. Талібы імкліва займаюць урадавыя тэрыторыі і ўводзяць жорсткія абмежаваньні на свабоду жанчын. Паведамляецца, што кошты на буркі рэзка растуць, асабліва ў заходняй правінцыі Герат.

Кандагар, 4 жніўня. Буркі ў Афганістане часта маюць розныя колеры ў залежнасьці ад рэгіёну. Карычневыя буркі носяць у Кандагары, сінія асабліва папулярныя ў Кабуле, а белыя – у паўночнай частцы краіны.
 

Уцекачы зь Герату. 

Жанчына-уцякачка сьпіць. Яна і яе сям'я былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў Кандагары 4 жніўня.