Патрулі ў Маскве, пашпарт для таліба, поўны Месяц. Тыдзень у 19 фотаздымках

Расейская паліцыя і вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі патрулююць Чырвоную плошчу ў цэнтры Масквы на фоне рэзкага росту колькасьці выпадкаў заражэньня каранавірусам і колькасьці сьмерцяў

Украінскія актывісты на маршы, прысьвечанаму Эўрапейскаму дню барацьбы з гандлем людзьмі, у Аркі Дружбы Народаў у цэнтры Кіева 16 кастрычніка

Прыхільнікі апазыцыйнай партыі Паўночнай Македоніі сьвяткуюць яе вынікі на муніцыпальных выбарах 17 кастрычніка

Мадэль перад паказам Тыдня моды Цэнтральнай Эўропы ў сталіцы Вугоршчыны 17 кастрычніка

Расеянка Ўладзіслава Ўразава на чэмпіянаце сьвету па спартыўнай гімнастыцы ў японскім Кітакюсю

Дзіця дэманструе свае акрабатычныя навыкі на самакаце ў парку Бухарэста

Туман. Усход сонца. Надзьканіж, Вугоршчына

Джафар Мохагех, уладальнік крамы акуляраў «Мохагех», папраўляе акуляры на столі сваёй крамы ў Тэгеране. Крама вядома сваім дызайнам і афармленьнем.

Рэактыўныя сыстэмы залпавага агню задзейнічаны ў сумесных вучэньнях «Эшалён-2021», якія праводзяцца Арганізацыяй Дамовы аб калектыўнай бясьпецы ў Таджыкістане, недалёка ад афганскай мяжы

42-гадовы Яўген Лысак знаходзіцца ўнутры свайго дома, які, па словах мясцовых жыхароў, быў пашкоджаны падчас нядаўняга абстрэлу, на ўскраіне кантраляванага баявікамі Данецка

Поўны Месяц. Скоп'е

Храм Іаана Прадцечы ў Керчы

Адзьдзяленьне інтэнсыўнай тэрапіі для пацыэнтаў з COVID-19 Маскоўскай бальніцы хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага.

Помнік Аміру Цімуру (1336-1405), цюрскаму палкаводцу і заваёўніку, які лічыцца адным з заснавальнікаў узбэцкай дзяржаўнасьці, у цэнтры Ташкента

Напярэдадні сьвяткаваньня дня нараджэньня прарока Мухамеда ў Карачы, Пакістан, 18 Кастрычніка

Восень у Маскве 

Баец "Талібану" сядзіць у дзяржаўнага пашпартнага стала ў Кабуле

Міністар абароны ЗША Лойд Осьцін (справа) сустракаецца з міністрам абароны Грузіі Джаншэрам Бурчуладзэ ў Тбілісі 18 кастрычніка.

Хлопчык праяжджае на ровары ля графіці ў горадзе Мітравіца на поўдні Косава