Сабака зь мерзлаты, арэхі на вадзе, купаньне ў Амуры. 17 фотаімгненьняў тыдня

Індыйскія матросы адзначаюць Дзень ваеннага флёту ў Мумбаі, 4 сьнежня.

Шчанюк, якога знайшлі ў вечнай мерзлаце на Далёкім Усходзе Расеі. Яму, як мяркуецца, 18 тысяч гадоў

Дзеці на карусэлі ў Лагоры, Пакістан.

Прадавец чаю ў Кабуле.

Дрэздэн, пэрспэктыва з даху Дрэздэнскага ўнівэрсытэту.

Вучэньні кітайскай арміі ў Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным рэгіёне.

Пажар Эканамічнага каледжу ў Адэсе, 4 сьнежня.

Зіма ў лягеры для мігрантаў каля Бігачу ў Босьніі і Герцэгавіне.

Дзеці і вадзяныя буйвалы ў Лагоры, Пакістан.

Збор вадзяных арэхаў у штаце Утар Прадэш у Індыі.

Краявід пасьля тайфуну на Філіпінах.

Разьнік ахвярнай жывёлы перад традыцыйным індускім сьвятам у Катманду, Нэпал, 3 сьнежня.

Баваўняны завод у Пэшавары, Пакістан.

Вуліца ў Кабуле, Аўганістан.

Антыўрадавы пратэст у Багдадзе, 1 сьнежня.

Беларускія танцоры ў Вялікім тэатры опэры і балету ў Менску, 1 сьнежня.

Купаньне ў Амуры каля Благавешчанску, 1 сьнежня.