Іспыты ў Карачы, маніфэстанты ў Багдадзе, блазны ў Маскве. 7 фотаімгненьняў тыдня

Жанчына моліцца каля мэмарыяльнага крыжа, усталяванага ў памяць ахвяраў выбуху 31 сьнежня 2018 году ў 10-павярховым шматкватэрным доме ў Магнітагорску. Тады загінулі 39 чалавек. Улады заявілі, што гэта выбух прыроднага газу, але ў нядаўняй справаздачы расейскіх дасьледчых журналістаў сьцьвярджаецца, што выбух быў актам тэрарызму.

Экзамэны студэнтаў рэлігійнага інстытуту ў Карачы, Пакістан.

Перад Новым годам у горадзе Камышлы ў Сырыі, у якім большасьць жыхараў складаюць курды.

Антыўрадавыя пратэстоўцы каля амбасады ЗША ў Багдадзе пасьля таго, як паліцыя ўжыла супроць іх сьлезацечны газ; 1 студзеня.

Халоднае надвор’е з імглой у Пэшавары, Пакістан.

Змаганьне з пажарам лесу ў аўстралійскім штаце Вікторыя.

Клоўны на Краснай плошчы ў Маскве.