Пінск зьяўляецца адным з самых старых і значных гарадоў Беларусі. Доўгі час ён быў цэнтрам княства. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Пінску і Піншчыны, адкажыце на пытаньні тэсту.
15, 16 і 17 кастрычніка ў Варшаве на сцэне Драматычнага тэатру (Warszawa, Scena Przodownik Teatru Dramatycznego) пройдуць прэм’ерныя спэктаклі паводле п’есы Юлі Цімафеевай «Экстрэмісты».
Падзеі 5 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Журналіста Ігара Карнея пакінулі ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу. — РС) яшчэ прынамсі на 4 месяцы. Пра гэта паведаміла крыніца, якая прасіла не называць яе дзеля бясьпекі. За што наклалі спагнаньне, крыніцы невядома.
Сярод забароненых для продажу кніг БПЦ пераважна перакладная літаратура матывацыйнага і папулярнага характару.
Іран нанёс маштабны ўдар па Ізраілі 1 кастрычніка, выпусьцілі больш за 180 ракет. Адначасна ў горадзе Яфа адбыўся тэракт. У выніку цяжка пацярпеў грамадзянін Беларусі. Што адбываецца ў Ізраілі?
У арганізацыі патлумачылі гэта плянавымі рамонтнымі работамі.
Беларускія мясьціны часта падпісваюць як Russland. Фоты менскага Дому ўраду можна набыць за 1 эўра, а выява горадзенскай Фары Вітаўта пайшла за 320 эўра. Калекцыянэр зь Беларусі расказаў, як шукае старыя фота на інтэрнэт-пляцоўках.
Статуэтку музыкам «NaviBand» Ксеніі Жук і Арцёму Лук’яненку ўручыла нацыянальная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Сёлета Аляксандар Мілінкевіч адрадзіў прэмію «За свабоду думкі» пасьля пяцігадовага перапынку.
Ва ўкраінскі горад Умань, што ў Чаркаскай вобласьці, нягледзячы на разьвязаную Расеяй вайну, зьехаліся тысячы паломнікаў-хасідаў, каб сустрэць тут сьвята Рош га-Шана (Рошашóнэ) — габрэйскі Новы год.
Мастачка Ніна Маргаева ў Варшаве трапіла ў бяду — у яе дыягнаставалі цяжкую хваробу, абвешчаны збор на дапамогу. Свабода папрасіла сяброў ды калег Ніны расказаць пра яе.
Сілавікі ў ходзе рэйду затрымалі некалькі грамадзян Магілёўскага рэгіёну, паведамляе інтэрнэт-крыніца Mayday.team.
Пасьля 2020 году Беларусь пакінулі сотні тысяч чалавек. Большасьць зь іх аселі ў Літве і Польшчы. Паглядзім, якія там ёсьць варыянты легалізавацца і як гэта адбываецца.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 2 кастрычніка выступіла на Варшаўскай канфэрэнцыі бясьпекі.
Украінскія суды разглядаюць некалькі адміністрацыйных і крымінальных спраў, якія датычацца незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю.
Ад вёскі Тарасаўка да аграгарадку Юнькі, дзе быў участак для галасаваньня, — 8,5 кілямэтра. Як вынікае з раскладу руху прыгарадных аўтобусаў, у Тарасаўку і зь яе нават няма аўтобусных маршрутаў.
У Беларусі чарговы раз плянуюць стварыць «карту беларуса» «ў інтарэсах дзяржаўнай бясьпекі». Свабода распытала беларусаў Падляшша, ці ім патрэбны такі дакумэнт.
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі прыняло пастанову № 282, якая ўносіць зьмены ў інструкцыю расьсьледаваньня і ўліку няшчасных выпадкаў ва ўстановах крымінальна-папраўчай сыстэмы і лячэбна-працоўных прафілякторыяў.
Намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка лічыць, што разгляд справы ў МКС ёсьць «вельмі моцным сыгналам» для прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
Былыя добраахвотнікі пры вяртаньні ў «мірнае» жыцьцё маюць праблемы — псыхічныя, эканамічныя, сацыяльныя. Пагаварылі зь беларусамі, якія вярнуліся з вайны, пра тое, як яны даюць рады.
Загрузіць яшчэ