Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

Затрыманьні ў Менску

Пасьля 20.30 міліцыя пачала выціскаць людзей, якія стваралі імправізаваныя ланцугі на ходніках, ад скрыжаваньня праспэкта Незалежнасьці з вуліцай Казлова ў накірунку плошчы Якуба Коласа. Затрымалі каля 10 чалавек (у тым ліку журналістаў у адмысловых камізэльках).

Менск: людзі стыхійна выходзяць на вуліцы ў розных раёнах

Людзі выходзяць стыхійна ў розных раёнах Менску і выстройваюцца ў ланцуг.


АМАП і аўтазакі туды-сюды ганяюць людзей на плошчы Перамогі. Пакуль не затрымліваюць.

ВІЦЕБСК. Стала вядома, што адна з затрыманых жанчын — віцебская блогерка Алена Янушкоўская, другая — яе дачка Юлія.

Затрыманьні ў Менску

МАЗЫР: Ланцуг выстраіўся ў цэнтры Мазыра, некалькі аўто сыгналілі, паведаміў Свабодзе відавочца Антон.

У Горадні пачаліся затрыманьні

У Горадні на Савецкую плошчу прыйшлі 8 супрацоўнікаў АМАП. Яны разам з міліцыянтамі папярэджваюць, каб людзі разыходзіліся. Ланцуг радзее, але многія працягваюць стаяць.

У Горадні ланцуг расьцягнуўся больш як на кілямэтар. Людзі стаяць уздоўж Савецкай плошчы, цераз увесь стары мост і далей да кола Гарнавых.

АМАП працягвае мірна папярэджваць кожнага чалавека, каб сыходзілі з мерапрыемства, калі яны не прымаюць удзел у мітынгу. Некаторыя людзі застаюцца стаяць у ланцугу.

Крыху пазьней пачаліся затрыманьні. Людзі ў цывільным скруцілі аднаго чалавека на Савецкай плошчы і пасадзілі ў бус. У гэты час АМАП і большасьць журналістаў пайшлі ў адваротным кірунку па старым мосьце.

ГОМЕЛЬ. У Гомлі на ланцуг салідарнасьці сабралося каля 500 чалавек. АМАП дзейнічаў па схеме, як у іншых гарадах прымушаў людзей разысьціся. Пяць амапаўцаў атачылі фэльчарку Алену Давыдаву, якая спрабавала балятавацца ў прэзыдэнты як «кандыдат пратэсту». Яна ж працягвала пляскаць у ладкі. Яе затрымалі.

БАБРУЙСК: затрымалі некалькіх журналістаў, людзей разганяюць. Тых, хто не разыходзіцца, затрымліваюць і "пакуюць" у аўтазакі, а таксама мікрааўтобус з расейскімі нумарамі.

У Магілёве затрымалі карэспандэнтку Tut.by Анжаліку Васілеўскую і карэспандэнта мясцовай тэлевізіі «6-ТВ» Аляксандра Сабалеўскага

Затрыманьні журналістаў

Акрамя журналісткі Свабоды Аляксанды Дынько і відэаапэратара Свабоды, у Менску затрыманыя таксама журналістка Ірына Арахоўская зь «Белсату» і відэаапэратар «Белсату», фатограф TUT.BY Вадзім Заміроўскі, журналістка Onliner Настасься Занько, журналісты «Эўрарадыё» Марыя Вайтовіч і Арцём Маёраў, а таксама ўкраінскі журналіст каналу 112 і відэаапэратар Reuters Уладзімер Косьцін.

У Магілёве затрымалі карэспандэнтку Tut.by Анжаліку Васілеўскую, а таксама журналіста мясцовага тэлеканала Аляксандра Сабалеўскага, яго затрымалі ў жывым эфіры для Магілёўскага YouTube канала 6TV.

Таксама затрымалі журналістаў Сяржука і Алесю Лацінскіх.

МЕНСК: Пасьля разгону АМАПу і затрыманьняў на плошчы Якуба Коласа ў Менску людзі пачалі зьбірацца зноў.

ВІЦЕБСК: АМАПапаўцы затрымалі дзьвюх жанчын, удзельніц пікету. Пасадзілі ў таніраваны аўтобус. Адна зь іх вяла стрым з пікету.

Акцыі салідарнасьці таксама праходзяць у Жлобіне, Салігорску, Маладэчна, Берасьці, Пружанах

Жлобін:

Салігорск:

Маладэчна:

Берасьце:

Пружаны:

Стоўпцы:

ВІЦЕБСК: Вуліца Леніна, уздоўж якой быў ланцуг, перакрытая з двух бакоў: каля амфітэатру і плошчы Перамогі. Да плошчы Перамогі дайшла невялікая колькасьць людзей.

МАЛАДЭЧНА:

МАГІЛЁЎ. У Магілёве амапаўцы выцесьнілі пікетоўцаў зь вуліцы Першамайскай. Цяпер яны замест іх стаяць «пікетам». Машыны працягваюць сыгналіць, падтрымліваючы пікетоўцаў. Пікет завершаны. Тых, хто застаецца на Першамайскай, міліцыя просіць пакінуць тэрыторыю.

МЕНСК. Ад парку Горкага да помніку Перамогі на людзей ідзе ланцуг АМАПу, як было на скрыжаваньні Мулявіна і Незалежнасьці. Людзі выстройваюцца за АМАПам, як было на Коласа, паведаміў Свабодзе ўдзельнік ланцугу

Ад помніку Перамогі выстраіўся ланцуг супрацоўнікаў патрульна-паставой службы.

Праспэкт Незалежнасьці ў раёне плошчы Якуба Коласа практычна расчысьцілі, людзей амаль няма. Частку людзей затрымалі, астатнія разышліся.

АМАП разагнаў пікет у Магілёве. Амапаўцы выцесьлнілі пікетоўцаў з вуліцы. Удзельнікі пікету разышліся.

Падчас жывога эфіру затрымалі акрэдытаваную карэспандэнтку Свабоды Аляксандру Дынько, якая вяла жывую трансьляцыю з плошчы Якуба Коласа. Празь некалькі хвілінаў затрымалі таксама відэаапэратара Свабоды, які працягваў весьці стрым.

Таксама затрымалі карэспандэнта міжнароднага агенцтва Reuters Дзьмітрыя Косьціна.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG