Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у космас упершыню паляцеў беларус Уладзімер Кавалёнак


Архіўнае фота. Уладзімер Кавалёнак (зьлева) падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Справа Юры Хадыка.
Архіўнае фота. Уладзімер Кавалёнак (зьлева) падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Справа Юры Хадыка.

Падзеі 9 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

З 9 па 11 кастрычніка 1977 году беларус Уладзімер Кавалёнак зьдзейсьніў свой першы палёт у космас на касьмічным караблі «Саюз-25» (пазыўны «Фатон-1») у якасьці камандзіра карабля. Агулам ён зьдзейсьніў тры палёты ў космас (другі і трэці — у 1978 і 1981 гадах) і правёў там агулам 216 дзён.

Таксама ў гэты дзень

1618 — пачалося Магілёўскае паўстаньне супраць царкоўнай уніі. Месьцічы не пусьцілі ў горад Язафата Кунцэвіча.

1648 — войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам пасьля аблогі ўзяло Пінск.

1708 — у ходзе Паўночнае вайны 1700—1721 гадоў расейскае войска пад камандаваньнем Пятра I і Меншыкава ў бітве каля вёскі Лясная на Магілёўшчыне разграміла швэдзкі корпус, якім кіраваў Левэнгаўпт.

У гэты дзень нарадзіліся

1892 — Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменьнік.

1922 — беларуская акторка Тацяна Аляксеева, заслужаная артыстка Беларусі.

1924 — Аляксандар Аксёнаў, беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзяяч. Міністар унутраных спраў БССР (1960–65), старшыня Савету Міністраў БССР (1978–1983), амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы (1983–85), старшыня Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні (1985–89).

1940 — Джон Ленан, легендарны брытанскі рок-музыка.

1878 — беларускі гісторык Уладзімер Пічэта, адзін з арганізатараў і першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1921–1929).

1984 — Валярына Кустава, паэтка і тэлевядоўца.

У памяці

1929 — Адам Лісоўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты сьвятога Паўла.

1967 — Эрнэста Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр.

1976 — Павал Пракапеня, беларускі, польскі і расейскі опэрны сьпявак

1978 — Жак Брэль, бэльгійскі сьпявак і актор.

2012 — Сяржук Цімохаў, беларускі мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пач. ХХІ ст.

Сяржук Цімохаў
Сяржук Цімохаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG