Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт завёў справу на журналістку Ганну Златкоўскую і арыштаваў яе лецішча


Ганна Златкоўская, архіўнае фота
Ганна Златкоўская, архіўнае фота

Раней улады арыштавалі бацькоўскую хату выканаўцы абавязкаў кіраўніка «Белсату» Аляксея Дзікавіцкага на Піншчыне.

Ганна Златкоўская пакінула Беларусь у лістападзе 2020 году. Днямі стала вядома пра тое, што на яе завялі крымінальную справу.

8 кастрычніка ў Менску сілавікі прыйшлі зь ператрусам у кватэру да маці журналісткі Ганны Златкоўскай, піша БАЖ. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

У гэты ж дзень стала вядома, што супраць Златкоўскай у Беларусі распачалі крымінальную справу, а на яе маёмасьць — лецішча — наклалі арышт. Паводле якога артыкулу перасьледуюць журналістку і ў чым сутнасьць абвінавачаньня, пакуль невядома.

«Што гэта за крымінальная справа супраць мяне, маці не паведамілі. Паводле іх, сказаць могуць толькі мне. У органах, відаць, ведаюць, што я ў Літве. Як яны будуць паведамляць асабіста мне, ня ведаю. Думаю патэлефанаваць ім, але сумняваюся, што гэта дапаможа. Хутчэй, ветліва прапануюць прыехаць і паабяцаюць усё расказаць пры сустрэчы», — расказала Златкоўская.

Лецішча — адзіная нерухомасьць, якая належыць журналістцы.

Ганна Златкоўская — пісьменьніца, журналістка, калюмністка. Аўтарка дзьвюх кніг прозы: «Страшна жыць, мама» і «Паляваньне на матылькоў». Супрацоўнічала з шэрагам незалежных СМІ і мэдыяпраектаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG