Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ўжыла зброю супраць чалавека з бэнзапілой. Відэа


Скрыншот зь відэа, якое распаўсюдзіла Міністэрства ўнутраных справаў
Скрыншот зь відэа, якое распаўсюдзіла Міністэрства ўнутраных справаў

Як гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства унутраных справаў, 60-галовая жыхарка Івацэвіцкага раёну зьвярнулася ў міліцыю з паведамленьнем, што ейную сястру б'е сын.

Калі міліцыянты прыехалі на месца, 31-гадовы мужчына, завёў бэнзапілу і нібыта накіраваўся да іх. Паводле паведамленьня, мужчына быў п'яны, на патрабаваньні спыніцца не рэагаваў і таму міліцыянт зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў, а потым стрэл у нагу. На відэа, якое распаўсюдзіла МУС, чуваць толькі адзін стрэл і мала што відаць.

Паведамляецца, што мужчына ў шпіталі, яму аказваюць мэдычную дапамогу, супраць яго пачалі крымінальную справу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG