Пад расьцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі...» у Швайцарыі адкрылі помнік Касьцюшку

Фота -- Аляксандар Сапега.

У Швайцарыі ў горадзе Залятурн адкрылі помнік Тадэвушу Касьцюшку. Мясцовыя беларусы прыйшлі на адкрыцьцё зь бел-чырвона-белым сьцягам і расьцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў».

Ініцыятыва ўшанаваньня героя Беларусі, Польшчы і ЗША належыць швайцарскім беларусам. Аднак напярэдадні адкрыцьця адбыўся канфлікт. Польская амбасада выступіла супраць надпісу на шыльдзе: «Выбітнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў». У выніку гэты тэкст так і не зьявіўся на шыльдзе, аднак беларусы прыйшлі на адкрыцьцё помніку з расьцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў».

Your browser doesn’t support HTML5

Пад расьцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі…» у Швайцарыі адкрылі помнік Касьцюшку. Відэа

Помнік асьвяціў айцец Сяргей Стасевіч зь Лёндану. Фота -- Аляксандар Сапега.

На адкрыцьці помніка прысутнічалі дыпляматы Беларусі, Польшчы і Літвы, дырэктарка сядзібы-музэю Касьцюшкі ў Косаве (Івацэвіцкі раён) Натальля Сушко. Польскі консул прачытаў зварот ад пасла Якуба Кумаха на беларускай мове.