Марозны туман сьцелецца над Дняпром. Сонечны фатафакт з Магілёва

У Магілёве за содні рэзка пахаладала. Уначы тэмпэратура апусьцілася амаль да 23 градусаў марозу, а ўдзень ледзьве паднялася да мінус 18.

Над Дняпром паднялася празрыстая смуга. Па-навуковаму яна называецца туманам выпарэньня — калі ў марознае паветра выпараецца вада зь цяплейшай ракі. Адначасова паверхня ракі астывае і ператвараецца ў лёд.

Маразы ў Магілеве і ўсёй Беларусі прагназуюць да наступнай серады. Потым пацяплее.

У пяці гарадах 16 студзеня абнавіліся тэмпэратурныя рэкорды, піша БелаПАН.

  • Слуцк … −26,8° (ранейшы рэкорд: −26°, 1987).
  • Сянно … −24,2° (−23,8°, 1987)
  • Езярышча … −22,4° (−22,2°, 1987)
  • Мсьціслаў … −21,8° (−15,4°, 2018)
  • Валожын … −21,3° (−20,9°, 1987)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белгідрамет: Мінулы год быў самы цёплы за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў. А што ў студзені?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Той, хто не сутыкнуўся зь нядоляю, сюды ня пойдзе». Гісторыя няўрадавай арганізацыі, якая дапамагае абяздоленым у Бабруйску