Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нехай старые, семьяністые ідуць у канцэлярыі”


Пра што пісалі беларускія газэты 12 сакавіка ў розныя гады мінулага.


За ініцыяламі А.У. і пад загалоўкам “Я буду чыноўнікам” “Беларускі шлях” на гэтым тыдні 1918 году піша: “Вы наша молодзеж беларуская і наша будучая надзея. Вазьміцеся за гэтыя працы, чытайце кнігі, адкрывайце курсы, езджайце у чужыя краі, каб там гэтаму выучыцца на карысць сваему краю. Нехай старые, семьяністые ідуць у канцэлярыі. Будзце больш амэрыканцамі”.

Пад загалоўкам “За вялікае кінамастацтва” “ЛіМ” у 1958 годзе паведамляе: “Цікава прывесці і некаторыя лічбы. Нават такія сярэднія па якасці карціны, як “Зялёныя агні”, “Палеская легенда” прагледзела да 35 мільёнаў гледачоў... За няпоўны год з дня выпуску на экраны фільм “Міколка-паравоз” бачыла ўжо 10.390 тысяч гледачоў. Якая велізарнейшая адказнасць ляжыць на кінаработніках, калі ўлічыць, што іх фільмы глядзяць дзесяткі мільёнаў чалавек!”

* “Пэрспэктыва зьяўленьня ў Беларусі атамнай станцыі робіцца ўсё больш рэальнай, — заяўляе ў 1998 годзе “Белорусская деловая газета”. — А пытаньне пра тое, дзе ж яна будзе знаходзіцца, па-ранейшаму адкрытае... На сёньняшні дзень экспэртная камісія вызначыла для больш дэталёвага вывучэньня тры раёны — гэта пункты Дубровенскі, Шклоўска-Горацкі і Быхаўскі. У цяперашні час менавіта тут вядуцца працы па вызначэньні патэнцыйнай пляцоўкі для будучай беларускай АЭС”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG