Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абхазія больш адпавядае менскім крытэрам незалежнасьці?


Пасьля рабочага візыту дэлегацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі наколькі хутка можа вырашыцца пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі? Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода гаворыць экспэрт па Каўказу, палітоляг Сяргей Маркедонаў.

-- Нагода для такой паездкі відавочная. Беларусь дагэтуль не цалкам ідэнтыфікавала сваю пазыцыю з пазыцыяй Масквы. Вывучэньне сытуацыі – гэта, ўвогуле, і ёсьць дэманстрацыя гэтай пазыцыі, таго, што мы, маўляў, не гатовыя цалкам салідарызавацца з пазыцыяй Крамля, мы хочам вывучыць сытуацыю на месцы. Я думаю, што ў рэальнасьці гэта азначае сур’ёзную працэдурную зацяжку, на што беларусы паказалі сябе вялікімі майстрамі.

ў рэальнасьці гэта азначае сур’ёзную працэдурную зацяжку, на што беларусы паказалі сябе вялікімі майстрамі
Я нагадаю, што пасьля пяцідзённай вайны Аляксандар Лукашэнка патлумачыў сваё маўчаньне па абхаска-асэтынскім пытаньні адсутнасьцю новаабранага парлямэнту. Летась у верасьні парлямэнт быў абраны, але ў восеньскую сэсію пытаньне аб Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі не абмяркоўвалася – ізноў жа нібыта з працэдурных меркаваньняў. У павестку сёлетняй веснавой сэсіі пытаньне аб Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі таксама ўключана не было. Нарэшце, парлямэнцкая камісія сабралася і будзе вывучаць пытаньне, працаваць з грамадзкай думай, дэпутатамі і гэтай далей. У гэтым уласна і ёсьць беларуская пазыцыя.

Нельга выключаць варыянт, што Абхазію палічаць больш вартай, больш адпаведнай нейкім менскім крытэрам незалежнасьці

Я думаю, што матывацыя абсалютна зразумелая: "у нас ёсьць сваё меркаваньне". Гэтае меркаваньне ня раз выказваў Аляксандар Лукашэнка: пытаньне аб прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі неадназначнае, гэта пытаньне ўжо не рэгіянальнага, і нават не постсавецкага, а глябальнага ўзроўню, і мы хацелі б не надта пацярпець ад гэтага самага глябальнага пытаньня, таму пажадана па магчымасьці не сварыцца ані з Эўропай, ані натуральна з Расеяй. Адсюль вось гэтыя, як падаецца, непасьлядоўныя паводзіны. Хаця, на мой погляд, яны цалкам пасьлядоўныя – па магчымасьці зацягваць вынясеньня пэўнага рашэньня па гэтым пытаньні.

― Ці магчымы варыянт, што Беларусь прызнае толькі адну з рэспублік? Скажам, Абхазію, пра якую гавораць, што яна сапраўды жыве незалежна ад другіх краінаў, у той час як Паўднёвая Асэтыя ў многім залежыць ад Расеі?

Сапраўды, Абхазія і Паўднёвая Асэтыя як праекты вельмі адрозьніваюцца. У адным выпадку размова ідзе пра спробу стварэньня нацыі і дзяржавы, а ў другім – аб аб’яднаньні з брацкім асэтынскім народам
― Сапраўды, Абхазія і Паўднёвая Асэтыя як праекты вельмі адрозьніваюцца. У адным выпадку размова ідзе пра спробу стварэньня нацыі і дзяржавы, а ў другім – аб аб’яднаньні з брацкім асэтынскім народам. Калі ў другім выпадку бачная праблема разьдзеленага народу, то абхазы не пэдалююць тэму нейкага разьдзяленьня, маючы на ўвазе, напрыклад, чэркескія абшчыны ў складзе Расеі. Нельга выключаць варыянт, што Абхазію палічаць больш вартай, больш адпаведнай нейкім менскім крытэрам незалежнасьці.

Для Эўропы гэта будзе не надта добра, паколькі зь яе пункту гледжаньня абедзьве краіны ня маюць правоў на прызнаньне. Што тычыцца Масквы, можа быць, такі кампрамісны варыянт яе б і задаволіў. Тым больш, калі мы паглядзім на лацінаамэрыканскія краіны, то і Вэнэсуэла, і Нікарагуа заявіла пра ўсталяваньне дыпляматычных дачыненьняў менавіта з Абхазіяй. Нікарагуанцы праз год пасьля дэкрэту Даніэля Артэгі заключылі дыпляматычныя адносіны з абхазамі, і нота МЗС Вэнэсуэлы гаворыць аб прызнаньні Абхазіі, але не Паўднёвай Асэтыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG