Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску грузавік уехаў у натоўп людзей. Загінула дзіця


На месцы здарэньня. Фота: ДАІ ГУУС Менгарвыканкама
На месцы здарэньня. Фота: ДАІ ГУУС Менгарвыканкама

2 сьнежня ў Менску каля гандлёвага цэнтру «Замак», што на праспэкце Пераможцаў, грузавік наехаў на натоўп людзей. Пад коламі машыны загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ адно дзіця (брат загінулай) і трое дарослых з рознымі траўмамі дастаўленыя ў шпіталь, паведамляе СТВ.

Аварыя адбылася на пешаходным пераходзе ля гандлёвага цэнтру «Замак» каля 16.20.

«Ехаў ён меркавана па першай паласе. З хуткасьцю парадку 30-40 кілямэтраў у гадзіну. Націснуў на тармазную сыстэму, пэдаль, пачаў выстройвацца ў другую паласу і зьдзейсьнены быў наезд», — распавёў тэлеканалу начальнік аддзела дарожнай інспекцыі ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Дзмітры Забалуеў.

Паводле відавочцаў, на якіх спасылаецца тэлеканал АНТ, дзяўчынка пераходзіла дарогу разам з бабуляй і братам на зялёны сыгнал сьвятлафора.

«Відавочцы распавядаюць, што спачатку пачулі некалькі глухіх удараў і літаральна праз хвіліну — крыкі людзей, — паведаміў тэлеканал. — ДТЗ адбылося каля гандлёвага цэнтру, на адным з самых ажыўленых участкаў праспэкту Пераможцаў. Многія не адразу зразумелі, што адбылося. Гуку тармазоў ніхто ня чуў».

Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, у грузавіка не спрацавалі тармазы.

Паводле дактароў, жыцьцю чатырох шпіталізаваных, сярод якіх быў брат і бабуля загінулай, нічога не пагражае.

Па факце дарожна-транспартнага здарэньня ўзбуджаная крымінальная справа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG