Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН абмяркуе ваенную апэрацыю Турэччыны ў Сырыі


Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, ілюстрацыйнае фота
Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, ілюстрацыйнае фота

Рада Бясьпекі ААН мае намер абмеркаваць гуманітарную сытуацыю ў раёне Афрын у Сырыі пасьля таго, як турэцкія войскі і баявыя самалёты пачалі ваенную апэрацыю ў курдзкім анкляве на поўначы краіны.

Скліканае на прапанову Францыі пасяджэньне адбудзецца ўвечары 22 студзеня. Яго тэмамі таксама стануць дзеяньні ўраду Сырыі ў правінцыі Ідліб і ва Ўсходняй Гуце.

Міністар замежных спраў Францыі Жан-Іў Лё Дрыян заявіў, што яго краіна глыбока занепакоеная «жорсткай дэградацыяй сытуацыі» ў Афрыне, дзе, паводле зьвестак праваабаронцаў, у першыя суткі турэцкай апэрацыі загінулі сама меней 18 чалавек.

20 студзеня турэцкія сілы ўвайшлі на тэрыторыю Сырыі з намерам выцесьніць з Афрыну курдзкія ўзброеныя групы, якія Анкара лічыць тэрарыстычнымі. Гэта адбылося, нягледзячы на засьцярогі ЗША, што такі крок можа дэстабілізаваць рэгіён. 21 студзеня Злучаныя Штаты заклікалі Турэччыну, каб дзеяньні яе вайскоўцаў былі «абмежаваныя ў маштабах і працягласьці».

Сырыйскі ўрад асудзіў дзеяньні, якія назваў «турэцкай агрэсіяй у Афрыне». Іран і Эгіпет таксама асудзілі апэрацыю ўзброеных сілаў Турэччыны. Міністэрства абароны Расеі заявіла, што выводзіць свае войскі з раёну Афрын, каб «прадухіліць патэнцыйныя правакацыі і выключыць пагрозу жыцьця расейскіх вайскоўцаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG