Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: Чарнагорыя можа ўцягнуць NATO ў трэцюю сусьветную вайну


Цырымонія ўзьняцьця сьцягу Чарнагорыі каля штаб-кватэры NATO ў Брусэлі. 7 ліпеня 2017 году.
Цырымонія ўзьняцьця сьцягу Чарнагорыі каля штаб-кватэры NATO ў Брусэлі. 7 ліпеня 2017 году.

Прэзыдэнт ЗША Дональда Трамп выказаў асьцярогі, што новы член NATO Чарнагорыя можа ўцягнуць альянс у новую вайну. Чарнагорцаў ён назваў моцным і «вельмі агрэсіўным народам».

У інтэрвію тэлеканалу Fox News, запісаным у Хэльсынкі і апублікаваным 17 ліпеня, Трампа спыталі пра артыкул 5 статуту NATO, які прадугледжвае, што напад на члена альянсу зьяўляецца нападам на ўсіх членаў.

На пытаньне вядучага: «Чаму мой сын павінен ехаць у Чарнагорыю абараняць яе ад нападу», Трамп адказаў: «Я разумею, што вы кажаце, я таксама стаўлю такое ж пытаньне».

Паводле словаў Трампа, Чарнагорыя «малюсенькая краіна з вельмі моцным народам». «Дарэчы, гэта вельмі моцныя людзі, вельмі агрэсіўныя. Яны могуць стаць агрэсіўнымі і, віншую, вы ў трэцяй сусьветнай вайне», — дадаў прэзыдэнт ЗША.

Пры гэтым Трамп прызнаў, што, паводле статуту NATO, альянс павінен абараняць Чарнагорыю ў выпадку нападу, таму што «ўсё так уладкавана».

Чарнагорыя стала 29-м членам NATO ў чэрвені 2017 году, нягледзячы на пратэсты Расеі.

Масква рэзка выступае супраць пашырэньня NATO і крытыкавала далучэньне Чарнагорыі да альянсу.

Дональд Трамп неаднаразова называў ЗША асноўным донарам бюджэту NATO і настойваў на тым, што Нямеччына і іншыя краіны Эўразьвязу таксама павінны павялічыць вайсковы бюджэт — мінімум да 2% ВУП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG