Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў «вельмі добрым» першы раўнд перамоваў зь лідэрам КНДР


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын

У Віетнаме прайшла сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына. Амэрыканскі лідэр назваў першы раўнд перамоваў «вельмі добрым» і заявіў, што зь нецярпеньнем чакае працягу размовы заўтра.

Тэма перамоваў паміж лідэрамі ЗША і КНДР, як і на першым саміце ў Сынгапуры ў чэрвені мінулага году, — ядзернае раззбраеньне Пхэньяну. Раней бакі падпісалі дакумэнт, згодна з якім Паўночная Карэя абавязана праводзіць раззбраеньне ў адказ на гарантыі бясьпекі з боку ЗША. Аднак пазьней СМІ паведамлялі, што КНДР працягвае ядзерныя распрацоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG