Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жванецкі патлумачыў, чаму прыняў ордэн ад Пуціна


Міхаіл Жванецкі
Міхаіл Жванецкі

Вядомы расейскі сатырык Міхаіл Жванецкі атрымаў у Расеі ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені «за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё айчыннай культуры і мастацтва, шматгадовую плённую дзейнасьць».

Указ аб узнагароджаньні прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў 28 лютага.

Пісьменьнік напісаў адмысловы ліст, у якім растлумачыў сваё рашэньне не адмаўляцца ад узнагароды. Ліст быў апублікаваны ўкраінскім выданьнем "Gordonua".

«Як я пішу. Я ўсё жыцьцё пішу толькі пра Адэсу. Гэта мае апавяданьні па ўсім сьвеце. Адэса — гэта пэрла Ўкраіны. І ўсё, што мне ўласьціва: мова, гумар, характар, афарызмы, усе мае крыкі, ускрыкі, усё, што я ствараю і выдаю — з жыцьця Адэсы. З гэтым выступаю па ўсім сьвеце. Апошняя кніга называецца "Сонца, мора, Аркадзія". Што я буду ўспамінаць? У вас на магнітафонах мой голас аб Адэсе.

І яшчэ раз: мне далі ордэн за мае апавяданьні аб Адэсе, і я яго прыняў. Як мой тата-лекар прыняў у Адэсе ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу. Адэса — мая маленькая краіна» — гаворыцца ў лісьце Жванецкого.

Міхаіл Жванецкі жыве ў Маскве, але ва Ўкраіне ўнесены ў «белы» сьпіс артыстаў за сваю пазыцыю наконт тэрытарыяльнай цэласнасьці ўкраінскай дзяржавы.

Сатырык 6 сакавіка адсьвяткуе сваё 85-гадзьдзе, а ў наступныя два тыдні плянуе езьдзіць з канцэртамі па Ўкраіне. Як паведамляе ўкраінскае выданьне Faktu.ua у графіку Жванецкага выступы ў Запарожжы, Дняпры, Кіеве і ў Адэсе. Некаторыя ўкраінскія грамадзкія актывісты, абураныя апошняй узнагародай Жванецкага, папярэдзілі, што могуць сарваць яго канцэрты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG