Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: КНДР можа рыхтаваць новы пуск балістычнай ракеты


Архіўнае фота. Лідэр КНДР Кім Чэн Ын назірае за запускам балістычнай ракеты, 2017 год
Архіўнае фота. Лідэр КНДР Кім Чэн Ын назірае за запускам балістычнай ракеты, 2017 год

Выявы аб’ектаў паблізу Пхэньяну, атрыманыя з камэрцыйных спадарожнікаў, сьведчаць аб тым, што Паўночная Карэя можа рыхтаваць запуск ракетнай або касьмічнай ракеты ў найбліжэйшай будучыні.

Пра гэта паведамляе амэрыканскае National Public Radio са спасылкай на экспэртаў, якія вывучылі спадарожнікавыя здымкі кампаніі DigitalGlobe.

«На здымках відаць мясцовасьць, вядомая як Санумдонг, аб’ект, дзе Паўночная Карэя сабрала некаторыя са сваіх міжкантынэнтальных балістычных ракет і ракет-спадарожнікаў. На здымках, зробленых 22 лютага кампаніяй DigitalGlobe, відаць легкавыя аўтамабілі і грузавікі, прыпаркаваныя побач з аб’ектам. Побач — чыгуначныя вагоны, дзе таксама ўстаноўленыя два краны», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Калі сумясьціць усё гэта разам, сапраўды выглядае так, што паўночныя карэйцы знаходзяцца ў працэсе будаўніцтва ракеты», — падкрэсьлівае Джэфры Люіс, дырэктар праекту па нераспаўсюджваньні ва Ўсходняй Азіі ў Інстытуце міжнародных дасьледаваньняў у Каліфорніі.

6 сакавіка амэрыканскія аналітыкі, якія прааналізавалі дадзеныя іншых спадарожнікавых здымкаў, зрабілі выснову, што Паўночная Карэя аднаўляе часткова дэмантаваныя збудаваньні на ракетным палігоне Сохэ, які выкарыстоўваўся для выпрабаваньняў міжкантынэнтальных балістычных ракет.

Раней агенцтва навінаў Yonhap з Паўднёвай Карэі і аналітычны цэнтар ЗША паведамілі, што КНДР аднаўляе ракетную стартавую пляцоўку, якую пачынала зносіць.

Другі саміт лідэраў ЗША і КНДР Дональда Трампа і Кім Чэн Ына ў Ханоі завяршыўся датэрмінова, і дамоўленасьцяў па дэнуклеарызацыі КНДР дасягнуць не ўдалося.

Прэзыдэнт ЗША растлумачыў, што КНДР хоча поўнага і неадкладнага зняцьця абмежаваньняў, але Вашынгтон ня можа на гэта пайсьці. У той жа час міністар замежных спраў Паўночнай Карэі Лі Ён Хо заявіў, што Пхэньян папрасіў толькі аб частковай, а ня поўнай адмене санкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG