Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Амэрыкі выйшлі на акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязьняў


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Беларусы Амэрыкі падтрымалі прадстаўнікоў расейскай дыяспары Нью-Ёрку ў правядзеньні акцыі пратэсту «Свабоду палітвязьням» супраць рэпрэсій пуцінскага рэжыму, паведаміў у «Фэйсбуку» беларускі актывіст у ЗША Вадзім Васільеў.

​«Праблема палітвязьняў застаецца актуальнай і для Беларусі. Сёньня ў беларускіх турмах і лягерах знаходзіцца дзевяць палітычных вязьняў», — заявілі арганізатары акцыі.

Акцыя прайшла 19 траўня ў гарадзкім парку Нью-Ёрку. Беларускія актывісты выйшлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі «Свабоду палітвязьням!».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG