Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія эколягі заняліся пошукам дзікіх хамякоў і сусьлікаў, каб уратаваць


Звычайны хамяк, ілюстрацыйнае фота
Звычайны хамяк, ілюстрацыйнае фота

Грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» супольна зь Міністэрствам прыроды і Праграмай разьвіцьця ААН пачала працаваць над ініцыятывай экаманіторынгу «Хамяк, сусьлік і палятуха: выратаваць супэргрызуноў». Праект фінансуе Эўразьвяз.

Дзікія хамякі, рабыя сусьлікі і вавёркі-палятухі адносяцца да рэліктавай тэрыяфаўны Беларусі — шмат дзе яны зьніклі ў дзікай прыродзе, але засталіся ў асобных месцах са спрыяльнымі ўмовамі.

Некалі яны лічыліся шкоднымі, цяпер гэтыя жывёлы ў беларускай Чырвонай кнізе, пра іх распаўсюджаньне мала што вядома.

Рабы сусьлік, ілюстрацыйнае фота
Рабы сусьлік, ілюстрацыйнае фота

Сусьлікі жылі калёніямі на сухіх лугах цэнтру краіны, але з 1960 году іх стала менш на 98%. Пры гэтым і сусьлікі, і хамякі адносяцца да стэпавых відаў.

Што з папуляцыяй хамякоў, якія жылі на ўскрайках палёў на паўднёвым захадзе і сустракаліся на паўднёвым усходзе, наогул невядома. Калі яны яшчэ засталіся, ім пагражае пашырэньне палёў, зьнішчэньне нораў і пасадка лесу ў месцах, дзе яны жывуць.

Палятуха, ілюстрацыйнае фота
Палятуха, ілюстрацыйнае фота

Палятухі, якіх называюць «індыкатарам натуральных і малапарушаных экасыстэмаў», лічыліся зьніклымі пасьля 1996 году, але былі зноў выяўленыя АПБ у 2017 годзе ў некалькіх месцах на паўночным усходзе.

Цяжкасьць з маніторынгам гэтых відаў у тым, што яны вядуць скрытны лад жыцьця, а хамякі і палятухі яшчэ і начныя жывёлы. Але эколягі спадзяюцца на сучасную апаратуру і дапамогу мясцовых жыхароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG