Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі праз каранавірус абвешчаны непрацоўным цэлы красавік


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 2 красавіка зноў зьвярнуўся да расейцаў са сваёй рэзідэнцыі ў Нова-Агарове. Папярэдні выступ прэзыдэнта Расеі адбыўся 25 сакавіка, ён быў цалкам прысвечаны каранавірусу.

Пуцін абвясьціў аб працягу вакацый для расіянаў да канца красавіка — з захаваньнем заробку. У папярэднім выступе гаварылася проста пра «доўгія выходныя» з 30 сакавіка па 5 красавіка.

Пуцін ня выключыў, што тэрміны могуць быць скарочаныя і адкарэктаваныя ў залежнасьці ад таго, як будзе разьвівацца сытуацыя.

Таксама прэзыдэнт Расеі абвясьціў аб перадачы паўнамоцтваў па ўвядзеньні рэжыму надзвычайнай сытуацыі на рэгіянальны ўзровень, каб менавіта рэгіянальныя ўлады вызначалі, якое з прадпрыемстваў будзе працаваць, а якое не, і якія менавіта абмежавальныя захады будуць уводзіцца ў рэгіёне.

Ён таксама заявіў, што расейскія лекары «трымаюць абарону» ад каранавірусу, і падзякаваў усім, хто «ўсьвядоміў, адчуў сваю асабістую адказнасьць у барацьбе з эпідэміяй» і клапоціцца пра бясьпеку навакольных.

«Непрацоўны тыдзень дазволіў нам выйграць час, — падкрэсьліў Пуцін і сказаў, што каранавірусу ў Расеі няма «ў дзіцячых садках, школах і ВНУ». Але, паводле яго, гэта не адмяняе неабходнасьці падаўжэньня цяперашніх мер да канца красавіка.

«Паважаныя грамадзяне, прашу вас гранічна ўважліва ставіцца да патрабаваньняў уладаў і рэкамэндацый спэцыялістаў», — падкрэсьліў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG