Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі яшчэ аднаго сына кіраўніка Віцебску


Ілюстрацыйнае фота, сілавікі падчас «Маршу пэнсіянэраў» 12 кастрычніка
Ілюстрацыйнае фота, сілавікі падчас «Маршу пэнсіянэраў» 12 кастрычніка

Уначы каля ўнівэрсаму «Рыга» ў Менску невядомыя ў балаклавах і шаломах разьбілі шыбу ў машыне і схапілі кіроўцу Ўладзімера Заранкіна, старэйшага сына кіраўніка Віцебску Вадзіма Заранкіна, піша Tut.by. На мінулым тыдні з ізалятару ў Жодзіне выйшаў малодшы сын чыноўніка Піліп.

Паводле відавочцаў, кіроўцу выцягнулі з машыны, тая засталася на паркоўцы з ключом унутры. Пра затрыманьне Вадзіма Заранкіна расказаў яго брат Піліп.


Вадзіму Заранкіну 32 гады, ён працуе ў амбасадзе ЗША ў Менску, займаецца праграмамі абмену.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG