Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ўхваліла вакцыну BioNTech / Pfizer ад каранавірусу


Улады Канады дазволілі выкарыстоўваць вакцыну ад каранавірусу, распрацаваную нямецкай кампаніяй BioNTech і амэрыканскім канцэрнам Pfizer.

У гэтым месяцы краіна атрымае 249 тысяч дозаў вакцыны, цытуе BBC прэм’ер-міністра Канады Джастына Трудо. Агулам Канада закупіла 20 мільёнаў дозаў вакцыны — гэта дастаткова, каб прышчапіць 10 мільёнаў чалавек — і мае магчымасьць купіць яшчэ 56 мільёнаў.

2 сьнежня Брытанія першай ў сьвеце ўхваліла гэтую вакцыну, а брытанская Нацыянальная служба аховы здароўя 8 сьнежня пачала вакцынацыю насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG